Реклама
  Родительский клуб   Наши проекты:
  Podarki.by | LikBez.by | Recept.by
  Вход | Регистрация  |   
  Главная  Хотим ребенка  Мы беременны  Наш малыш  Справочное бюро  Гороскоп  Погода  Форум  Объявления  Фотоальбом  Консультант  
 
 

  Консультация специалиста » Консультация педиатра  

  Всего вопросов-ответов: 1379, дата обновления: 25 февраля 2014, 13:48.
Свежие вопросы-ответы сверху.
 

  Всего: 1379
Новых за последние 24 часа: +0
Показаны: 1-20
Страницы: 1 2 3 4 5 » ... 69
 
 
Вопрос-ответ №1 1 сентября 2004, 11:25
 
 

Вопрос:
Скажите, пожалуйста, является ли молочница противопоказанием к вакцинации (в частности к вакцине на гепатит В) у месячного малыша? Спасибо.

Ответ:
Безумоўна, не з’яўляецца. Пра супрацьпаказанні для прымянення менавіта вакцыны супраць гепатыту В можна казаць толькі ў выпадках павышанай адчувальнасці да кампанентаў вакцыны. У пералік супрацьпаказанняў для ўсіх вакцынаў малочніца таксама не ўваходзіць.

 

 
Вопрос-ответ №2 1 сентября 2004, 11:27
 
 

Вопрос:
Должен ли ребёнок в 9,5 месяцев крепко стоять на ножках?

Моя дочка, когда её ставят на ножки, не становится на всю стопу, а только на пальчики или внешнюю сторону стопы. Невропатолог в нашей поликлинике, когда Маше было 8 месяцев, сказала, что ребёнок абсолютно здоров. Заранее очень благодарна.

Ответ:
Упэўнена самастойна стаяць ні на што не абапіраючыся сярэднестатыстычнае дзіця пачынае з 11 месяцаў. Безумоўна, магчымыя некаторыя варыяцыі (плюс-мінус месяц), але нават з улікам іх ваша дачушка цалкам мае права не стаяць "крепко на ножках". У вашай сітуацыі гаворка ідзе пра дастаткова распасюджаную асаблівасць дзіцячага пераходу да перасоўвання на уласных ножках, калі тонус адной групы мышц галёнкі (голени) пераважае над тонусам іншай. Цалкам можа быць, што у працэсе спробаў самастойна хадзіць тонус ураўнаважыцца самаадвольна, але калі да 11-12 месяцаў гэтага не здарыцца, можаце пракансультавацца ў артапеда.

 

 
Вопрос-ответ №3 3 сентября 2004, 23:47
 
 

Вопрос:
Вопрос, наверное, не в тему, но зато по погоде :). Могут ли навредить здоровью малыша (1,5 года) резиновые сапоги? И как долго их можно носить. Спасибо.

Ответ:
Пытанне сапраўды своечасовае. Асноўны плюс гумовага абутку (водаадпорнасць) абарочваецца грунтоўным мінусам – разам з вадой такія боцікі не прапускаюць паветра, у выніку чаго ногі пацеюць, і адчуваюць сябе як твар ў процівагазе. Павышаная патлівасць спрыяе траўматызацыі скуры, а ў дарослых людзей яшчэ і грыбковым захворванням. Але ад таго, што дзіця 2-3 гадзіны пабегае па лужынах у такім абутку наўрад ці што-небудзь здарыцца. Варта толькі памятаць, што гума не бароніць ад холаду, таму дадатковая пара шкарпэтак увосень лішняй ня будзе.

 

 
Вопрос-ответ №4 9 сентября 2004, 12:53
 
 

Вопрос:
Моему сыну почти 3 месяца. Мы на ГВ по требованию. Около 2 х недель назад у него изменился стул - вместо творожистого желтого с запахом кислого молока стал зеленый, слизистый с очень неприятным запахом. Прочитав про дисбактериоз я решила ничего не предпринимать, а только следить за состоянием ребенка. Чувствует он себя прекрасно, хорошо спит, хорошо ест, потери веса не происходит, наоборот набирает. Время от времени стул становится желтым, но все равно остается слизким. Также я стала реже менять грудь, которой кормлю. Действительно ли организм сам справиться? Может все же стоит сдать калл на анализ и попринимать какие-нибудь препараты? Если да, то в какой лаборатории в Минске делают такой анализ?

Спасибо.

Ответ:
Па-першае, вельмі прыемна мець справу з такой уважлівай мамай. Але варта зазначыць што ў грудных дзяцей стул можа быць вельмі зменлівым у залежнасці ад цэлага шэрагу фактараў. Напрыклад каб ваш сын карміўся сумесямі падобны стул мог бы быць увогуле варыянам нормы. Калі ж Вы практыкуеце выключна грудное кармленне тады вам варта прааналізаваць Вашую дыету (такі стул можа быць праявай рэакцыі на новыя прадукты). Пра дысбактэрыёз, мне падаецца, разважаць крыху заўчасна (асабліва калі ваш сынок за апошні месяц не лячыўся антыбіётыкамі). Як вынікае з вашага ліста ваш сын добра сябе адчувае, харчуецца без праблем і прыбывае ў вазе. Паколькі ў гэтым узросце гэта бадай што асноўныя крытэры здароўя дзяцей, то з вялікай верагоднасцю можна меркаваць што арганізм справіцца самастойна з гэтай праблемай. З гэтай нагоды правядзенне аналізу на дысбактэрыёз наўрад ці мэтазгодна. Дапамагчы ж нармальнай мікрафлоры кішачніку можна прыёмам біфідумбактэрыну напрацягу 2-4 тыдняў. А аналіз на дысбактэрыёз можна здаць напрыклад у лабараторыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

 

 
Вопрос-ответ №5 10 сентября 2004, 14:26
 
 

Вопрос:
Моей дочурке 3 года, до этого лета она неплохо говорила и ничто не вызывало тревогу. Но сейчас она иногда начинает заикаться ...... я волнуюсь, потому что ее отец тоже заикается, хотя врачи и говорят, что это не передается по наследству .... но ....((( Идти к логопеду? ...... психологу? ..... я боюсь, что наше заикание всё-таки наследственное ....... может пока еще на ранней стадии можно как-то помочь .....Очень расчитываю на Ваш совет.

Ответ:
У пераважнай большасці выпадкаў заіканне абумоўлена псіхалагічнымі прычынамі і, як Вы слушна зазначылі спадчынна не перадаецца. Адпаведна і дапамагчы ў такой сітуацыі можа псіхолаг. Знайсці такога спецыяліста можна, напрыклад, ў вашым дзіцячым садку, ці праз раённы аддзел адукацыі. Таксама існуюць шэраг прыватна практыкуючых псіхолагаў. Ад бацькоў у падобнай сітуацыі патрабуецца разуменне і ўважлівае стаўленне да дзіцяці. Катэгарычна не варта "зацыклівацца" на гэтай праблеме і не патрабаваць ад малога "сказаць правільна" ці нейкім іншым чынам даць зразумець яе адрозненне ад астатніх дзяцей.

 

 
Вопрос-ответ №6 10 сентября 2004, 14:28
 
 

Вопрос:
Моей дочери 1 годик, в понедельник у нее начался насморк и она стала покашливать, я вызвала врача, та сказала, что у нее красное горло и выписала ингалипт 3 раза в день, а от насморка альбуцид 20%. у ребенка практически весь следующий день была температура около 38, вечером дала пол цитрамонины, через 10 минут стала нормальной. подозреваю, что что то не так с зубками т. к. все десны аж малиновые, причем, вроде как лезут клыки, а красное все, и видно, что в ротике болит. может это инфекция какая то и надо лечить антибиотиками? и еще вопрос в инструкции к ингалипту написано, что применять его можно с 2 лет, не рано нам еще?

Ответ:
Хутчэй за ўсё тут мае места звычайная рэспіраторная вірусная інфекцыя, а чарговы зуб ёсць толькі фонам. Больш канкрэтна сказаць штосьці цяжка – трэба бачыць пацыента. Магу сказаць толькі, што клыкі ў такім узросце мець яшчэ рана (як правіла, яны з'яўляюцца пасля 14-15 мес жыцця). Некалькі заўвагаў па праведзеным лячэнні.

Прыменены Вамі "Цытрамон" не з’яўляецца прэпаратам прымальным для лячэння дзяцей: у склад яго уваходзіць ацэцілсаліцылавая кіслата (больш вядомая як "Аспірын") і кафеін – першая на фоне віруснай інфекцыі ў дзяцей можа выклікаць цяжкія (часам смяротныя) ускладненні, а другі ня лепшым чынам дзейнічае на сэрца. Да таго ж Вы перавысілі дозу "Цытрамону" як мінімум у 3 разы.

Для змяншэння болю і непрыемных адчуванняў пры прарэзванні зубоў можна карыстацца такімі прэпаратамі як "Dentinox – зубны гель".

"Інгаліпт" з асцярожнасцю прымяняюць для дзяцей да 2-ух год, а для лячэння насмарку больш падыходзяць кроплі кшталту "Назол-baby" ці "Нафазолин 0,025%".

 

 
Вопрос-ответ №7 10 сентября 2004, 14:31
 
 

Вопрос:
В какие дни происходит зачатие и какие дни самые благоприяные для зачатия ребенка, если методом измерения температуры я увидела, что до 31.08 она была ниже 37 градусов, а 31.08 она поднялась выше 37 градусов и теперь держится выше 37 градусов. На какой день можно сдавать кровь на беременность и делают ли у нас в Минске такие анализы? Еще в некоторых аптеках говорят, что есть такой "ББтест" на беременность, который определяет беременность за 3 дня до задержки, правда это или нет? И с какого дня считается задержка менструаций - первый день, когда их нет, или на следующий?

Ответ:
Вельмі хацеў бы вам дапамагчы але гэта трохі не педыятрычная тэма і ў межах маёй кампетэнцыі я наўрад ці змагу даць вычарпальны адказ на ўсе Вашы пытанні. Звярніцеся, калі ласка, да кваліфікаванага гінеколага.

P.S. От WebMaster'a: Информацию по дням, благоприятным для зачатия, Вы можете посмотреть тут - http://kinder.by/wantababy/conception.php

 

 
Вопрос-ответ №8 18 сентября 2004, 15:45
 
 

Вопрос:
Во сколько месяцев (или лет) ребёнку следует начать давать вместо смеси молоко? Моей дочке 10 месяцев. Есть ли уже необходимость "убирать" смесь из её рациона? И если есть, то можно ли давать детское молоко?

Ответ:
Цэльнае малако з'яўляецца дастаткова моцна алергенным прадуктам таму ў дзіцячы рацыён уводзіцца з 12-ага месяца жыцця (а палякі ўвогуле не рэкамендуюць знаёміць малых з гэтым прадуктам да 1,5 гадоў). Перш чым даваць малако рэкамендуецца патрэніравацца на кісламалочных прадуктах (напрыклад дзіцячы кефір, тварог). Сумесь з рацыёну прыбіраецца па меры замены яе на прадукты прыкормаў. Арганізм вашай дачкі ўжо падрыхтаваны для спажывання амаль усіх прадуктаў і да гэтага ўзросту усе прыкормы (г. зн. каша, гароднінавае і садавіновае (овощное и фруктовое) пюрэ, жаўток яйка, мяса, рыба) павіны быць уведзены, безумоўна калі няма адмысловых супрацьпаказанняў для гэтага. У 10 месяцаў дзеці кормяцца ў сярэднім 5 разоў на дзень і малочная сумесь даецца двойчы – на першае і на апошняе кармленне. Пасля года, калі няма алергічных праблемаў, сумесь можна цалкам замяніць на цэльнае малако і кісламалочныя прадукты.

 

 
Вопрос-ответ №9 21 сентября 2004, 12:06
 
 

Вопрос:
У моей 2-х месячной доченьки с рождения гноится глаз. Промываем ромашкой и капаем капли, делаем массаж, но ничего не помогает. Подскажите, пожалуйста, что делать!

Ответ:
Падобна тое, што ў вашай дачушкі непраходнасць носаслёзнага канала. Слёзныя залозы (железы) пастаяна выпрацоўваюць і выдзяляюць слязу якая абмывае вока не дазваляючы пылінкам і мікробам зафіксавацца на ім. Але гэты працэс адбываецца незаўважна, дзякуючы таму, што вадкасць выдаляецца з вока у поласць носа праз адмысловы носаслёзны канал. Ва ўнутрыўтробным жыцці гэты канал закрыты адмысловай перагародкай, якая пасля нараджэння разрываецца і дае дарогу слёзкам у нос. Калі ж гэтага не адбываецца і згаданая перагародка застаецца, тады сляза застойваецца, ствараючы спрыяльнае асяроддзе для развіцця бактэрыяў. У выніку развіваецца кан’юнктывіт (вока "пачынае гнаіцца"). Кансерватыўную тэрапію падобнай сітуацыі вы апісалі правільна і дастаткова поўна:

1. масаж бакавой паверхні спінкі носа непасрэдна каля ўнутранага кута вока, каб разарваць існуючую перагародку,

2. лячэнне кан’юнктывіта: кроплі і мазі з антыбіётыкамі (Леваміцэцін 0,25%, Максітрол ды інш.) плюс прамыванне прыроднымі супрацьзапаленчымі сродкамі (такімі, напрыклад, як рамонак, ці ўсім вядомая заварка чорнай гарбаты).

Але калі падобнымі метадамі на працягу ўжо 2 месяцаў не ўдаецца дасягнуць вынікаў, тады варта задумацца пра аператыўнае лячэнне. Найбольш просты варыянт яго наступны: ў носаслёзны канал з боку вока ўводзяць адмысловы зонд, якім ліквідуюць існуючую перашкоду. Для дасведчанага афтальмолага (акуліста) маніпуляцыя, як правіла, складанасці не ўяўляе. Таксама ісуюць іншыя варыянты аператыўнага лячэння пра якія больш распавядуць усё тыя ж афтальмолагі. Накіраваць вас да гэтых спецыялістаў можа (і павінен) участковы педыятр. Высокакваліфікаваную афтальмалагічную дапамогу можна атрымаць таксама ў афтальмалагічным аддзяленні 4-ай дзіцячай бальніцы Менску (тэл. 241-73-28 – загадчыца Долгава Алена Іванаўна).

 

 
Вопрос-ответ №10 22 сентября 2004, 15:07
 
 

Вопрос:
Пожалуйста посоветуйте к кому можно обратиться через интернет за консультациями по поводу моей 3-летней дочери, болеющей ДЦП (правосторонний гемипарез из-за родовой травмы) и гломерулонефритом, появившимся только недавно. Как мне удалось узнать - в Гомеле, где мы живём, это чуть ли не единственный случай такого сочетания...

Ответ:
На жаль, пакуль што далёка ня ўсе прызнаныя аўтарытэты нашай медыцыны карыстаюцца Інтэрнэтам, а нават калі і карыстаюцца, то іх e-mail’ы шырока не рэклямуюцца. Таму, відаць, давядзецца скарыстацца больш традыцыйнымі сродкамі сувязі. У вашай сітуацыі асноўнай праблемай зьяўляецца, вядома ж, гламеруланефрыт, тады як ДЦП хутчэй за ўсё гэта фон і, верагодна, спрыяльны фактар (больш дакладна дыстанцыйна меркаваць немагчыма). Таму і асноўную ўвагу мэтазгодна звярнуць на ныркі (почки). Гламеруланефрытам у дзяцей займаюцца дзіцячыя нефролагі. Галоўнай установай у гэтай галіне з’яўляецца Рэспубліканскі Цэнтр дзіцячай нефралогіі і гемадыялізу, які знаходзіцца ў Менску на базе 2-ой дзіцячай клінічнай бальніцы (вул. Тарханава, 46, 220035, Менск; тэл. (017)223-08-42). Кіруе Цэнтрам прафесар, доктар мед. навук Сукала Аляксандар Васільевіч (017) 223-28-30. З уласнага досведу ведаю, што супрацоўнікі Цэнтру імкнуцца нікому не адмаўляць у дапамозе, таму, я думаю, туды варта патэлефанаваць, калі раптам спатрэбіцца кансультацыя больш высокага ўзроўню.

 

 
Вопрос-ответ №11 24 сентября 2004, 20:14
 
 

Вопрос:
Нам 3 недельки. Как у многих детей-наверное болит и вздут животик от чего большой радости не малыш не я не получаем. В роддоме советовали (предупреждая. что такое будет) "Эспумезан". Действительно его можно давать или "Плантекс" лучше (бабушкины рецепты)?

Ответ:
Прымальнымі з’яўляюцца абодва прэпараты. Адрозненне паміж імі ў механізме дзеяння, а таксама ў тым, што "Плантэкс" прыроднага паходжання (асноўны кампанент фенхель (італійскі кроп), а "Эспумізан" сінтэтычны прэпарат. Але паколькі апошні не ўсмоктваецца ў кішачніку то гэта і не істотна. Цяжка сказаць які з гэтых прэпаратаў больш эфектыўны (параўнальныя даследванні наўрад ці праводзіліся), таму кожны доктар рэкамендуе тое, што яму больш падабаецца. Зразумела, што для зусім маленькіх дзяцей лепей прымяняць эмульсію "Эспумізана". Фактычна ідэнтычным "Эспумізану" зьяўляецца "Дісфлаціл", а замест "Плантэкса" можна, напрыклад, прымяняць "Био-фенхелевый чай Hipp".

 

 
Вопрос-ответ №12 26 сентября 2004, 10:00
 
 

Вопрос:
У моего ребенка 2 месяца гноится глазик. Капаю капли с антибиотиком, делаю массаж, но не помогает. Неужели нам не избежать прокола? А еще у нас в 1 месяц гемоглобин был 106, а в 2 месяца опустился до 102. Скажите, пожалуйста, как его поднять. Ребенок находится на искусственном вскармливании (Baby.Semper).

Ответ:
Пытанне пра непазбежнасць пракола кампетэнтна дапаможа вырашыць афтальмолаг (акуліст). Найбольш частай прычынай зніжэння гемаглабіну (анэміі) ў дзяцей падобнага ўзросту з’яўляецца дэфіцыт жалеза, які ўтвараецца пры недастатковым паступленні жалеза з харчаваннем пры павялічаным яго расходванні ў працэсе росту. Дапамагчы ў такой сітуацыі могуць прэпараты жалеза (беларускі "Ферронал", славенскі "Феррум-лек" ды інш.) у камбінацыі з полівітамінамі (Полівіт-baby, Biovital-гель ды інш.). Але пачынаць падобную тэрапію рэкамендуецца толькі пасля кансультацыі з доктарам для выключэння іншых (не жалезадэфіцытных) прычын анэміі і падбору адэжкватнай дозы прэпаратаў.

 

 
Вопрос-ответ №13 29 сентября 2004, 17:18
 
 

Вопрос:
Можно ли держать ребенка в памперсах при повышенной температуре?

Ответ:
Можна, пры ўмове калі памперсы т.зв. "дышащие". Самае істотнае ў нашэнні памперса – гэта яго сваечасовая замена.

 

 
Вопрос-ответ №14 1 октября 2004, 09:27
 
 

Вопрос:
Здравствуйте, у меня вопрос связанный с предохранением. Мы с подругой занимались сексом, презерватив я одел до того, как ввел свой член в нее. Я не смог кончить, потом мы вместе мылись. А затем опять занялись сексом-использовал другой презерватив. В конце, как по инструкции снял и выкинул. Могла ли она как-нибудь забеременить, когда мы были голые в постели, или в ванной. В ванной мы сексом не занимались. Пожалуйста, помогите.

Ответ:
Калі ўсё было так як вы апісваеце, то верагоднасць таго, што вашая сяброўка стане мамай максімальна блізкая да нуля.

 

 
Вопрос-ответ №15 11 октября 2004, 10:06
 
 

Вопрос:
Наш ребенок просто обожает ходить на площадку в песочницу - он очень любит есть песок. Залазит в центр песочницы и начинает горстями запихивать его себе в рот. Что это означает? Может ему в организме не хватает каких-то витаминов? Спасибо.

Ответ:
Ня ведаю ці атрымаецца ў мяне вас супакоіць, але такая дзіцячая асаблівасць сустракаецца не так ужо і рэдка. У абсалютнай большасці выпадкаў такая звычка не звязана з недахопам якіх-небудзь вітамінаў ці мікраэлементаў, а з’яўляецца асаблівасцю паводзінаў дзіцяці. Прычым даволі шкоднай асаблівасцю, улічваючы што ў пяску лёгка можна знайсці тыя ж самыя глісты, а таксама патэнцыйна шкодныя бактэрыі, якія могуць выклікаць кішэчныя расстройствы. Таму ад падобнай звычкі дзіця трэба адвучаць. Калі не атрымаецца зрабіць гэта сваімі сіламі, тады можна звярнуцца да псіхолага.

 

 
Вопрос-ответ №16 11 октября 2004, 10:09
 
 

Вопрос:
Помогите! У нас (нам 2 года) всё запутано. Ещё 4 недели назад малышу поставили ОРВИ (кашель, насморк, температура). Вылечился за неделю, а через 2 дня заболел снова, но , простите, сопли стали густыми и зелёно- жёлтыми. К вечеру 38 температура. Терапевт "успокоила" - остаточные явления последней простуды. А спустя ещё 3 недели направила к ЛОРу. Та ужаснулась: отит, гайморит и всё плохо. Сдали кровь. Анализ неплохой - всё в в верхних пределах нормы. Кололи антибиотик, капались Борным спиртом, Оксиметазолином 0,025, Софрадексом, Диоксидином. Всё прошло. Спустя 3 дня снова густой жёлтый насморк, к вечеру 37 и 6, 37 и 3 (в подмышках). Мы просто устали. Что делать? Кстати, нашему ЛОРу уши так и не понравились, мол красные и всё тут. А боли, тьфу- тьфу, нет. Спит и ест нормально. Да и настроение в порядке. Подскажите выход, пожалуйста.

Ответ:
Падобна на тое, што на фоне віруснай інфекцыі парушылася мікробная раўнавага ў поласці носа, і насмарк са светлага, слізітага, характэрнага для віруснай інфекцыі, стаў бактэрыяльным з характэрнай жоўта-зялёнай афарбоўкай. У ідэале падобныя "соплі" (даруйце калі ласка мой натуралізм) лечацца прэпаратамі з антымікробным дзеяннем. Самы класічны і старажытны варыянт такога прэпарату "Протаргол", альбо "Колларгол" - кроплі ў нос на аснове нітрату срэбра. Больш "продвинутым" варыянтам супрацьбактэрыйнага прэпарата мясцовага дзеяння зьяўляецца "Біопарокс" – аэразоль для носа з антыбіётыкам. Але прымяняць яго пачынаюць у дзяцей ад 2,5 год, бо пырсканне аэразолем у нос меншым дзецям можа справакаваць спазм галасавой шчыліны і бронхаў, і як вынік, цяжкасці з дыханнем. На шчасце, падобнае ускладненне здараецца даволі рэдка. Адным з апошніх знаходак у галіне прафілактыкі і лячэння насмаркаў з’яўляецца аэразольны прэпарат ИРС 19. Гэта камбінацыя з абяшкоджаных камапанентаў 19 бактэрыяў, прымяненне якой стымулюе мясцовыя абарончыя сілы ў поласці носа і арганізм сам спраўляецца з насмаркам. Прымяняць гэты прэпарат можна як самастойна так і камбінацыі з вышэйпералічанымі. На маю думку мае сэнс пачаць з ИРС 19 на працягу 3-4 дзён, а калі не дапаможа – падключыць "Протаргол" альбо "Біопарокс".

 

 
Вопрос-ответ №17 11 октября 2004, 10:14
 
 

Вопрос:
Здравствуйте!

У моей дочки вес при рождении был 3560 г, 51 см и объем головы 36,5. А в 2 мес - вес 5800, рост 62см, объем головы 40,6. Она на грудном вскармливании (по требованию). Это нормально? И еще один вопрос: должен ли ребенок в 2.5 переворачиваться и играть своими ручками?

Заранее огромное спасибо!

P.S. пожалуйста, ответьте на русском языке! СПАСИБО!

Ответ:
Уважаемая, Роксана!

Ваша дочка несколько опережает сверстников по росту, однако соотношение её роста и массы тела позволяет судить о гармоничном развитии малышки. Необходимым двигательным навыком для детей такого возраста является удержание головы в течении 2-3 минут, а переворачиваться дети начинают, как правило, с 4-5 месяцев.

Dr. Витушко (+375 296 68 98 28)

 

 
Вопрос-ответ №18 11 октября 2004, 19:28
 
 

Вопрос:
Уважаемый доктор!

Моей дочке уже почти три месяца, но до сих пор у нас нет "гуления". Ребенок ведет себя активно, рассматривает все вокруг, радуется игрушкам, смеется, отвечает на улыбку, узнает людей, если с ней разговаривать, она пытается произнести звук и у нее это получается (звуки типа ааа..ой и гууу), простое апчи она всегда говорит "ой", но чтобы она постоянно что-то себе под нос гудела - такого нет.

Все ли у нас нормально?

Ответ:
Як вынікае з вашага ліста, базавыя індыкатары псіхічнага развіцця адпавядаюць узроставай норме (усмешка, рэакцыя на навакольных, пазнае людзей і г.д.), таму моцна турбавацца няма пакуль прычынаў. Найбольш частай прычынай таго, што дзеці ў раннім узросце кепска размаўляюць з’яўляюцца праблемы са слыхам. Таму, калі вы упэўены, што вашая дачка не мае такіх праблем, тады з яшчэ большай верагоднасцю ожна меркаваць, што ўсё добра.

 

 
Вопрос-ответ №19 11 октября 2004, 19:31
 
 

Вопрос:
Здравствуйте! Скажите пожалуйста можно ли во время беременности пить
безалкогольное пиво, сколько нужно принимать фолиевой кислоты в день?

Спасибо.

Ответ:
Падчас цяжарнасці безалкагольнае піва піць можна. Асноўнае пытанне, як і з алкагольным, у аб’ёмах, бо нават самае безалкагольнае піва утрымлівае спірт у следавых канцэнтрацыях. Аднак, нягледзячы на гэта, мне не давялося яшчэ сустрэць людзей, якія б спажывалі безалкагольнае піва ў колькасьцях ад 3 літраў за раз. Суткавая доза вітаміна В9 (фоліевай кіслаты) складае 200 мкг (мікраграм).

 

 
Вопрос-ответ №20 25 ноября 2004, 09:59
 
 

Вопрос:
Моему сыну 5,5 месяцев, а он до сих пор сам не переворачивается (переворачивается только на бочок, когда хочет дотянуться до погремушки, а на живот и обратно - не хочет!). Разъясните, пожалуйста, является ли это отклонением от нормы, а также посоветуйте, что нам делать.

Ответ:
Паводле класічных канонаў навык пераварочвання са спіны на жывот і назад дзеці павінны засвоіць у 4-5 месяцаў. Але кожнае маленькае дзіця гэта вялікая індывідуальнасьць таму асаблівых падставаў турбавацца можа быць і няма, асабліва калі астатнія паказальнікі разьвіцьця ў межах нормы (сам спрабуе стаяць пры падтрымцы, бярэ цацку, якую яму дае дарослы, адрозьнівае сваіх ад чужых, доўга гуліць і г.д.). Але, ва ўсялякім разе, навык пераварочвацца даволі важны, таму яго трэба трэніраваць. Робіцца гэта наступным чынам: вы бярэце малога за ручку і ножку з аднаго боку і пераварочваеце яго са спіны на жывот і назад, у працэсе распавядаючы што адбываецца. Падобныя маніпуляцыі трэба часта паўтараць (мінімум разоў 10-15 на дзень) прычым на розных паверхнях (напрыклад у ложку і на падлозе). Для трэніроўкі вестыбулярнага апарату немаўляці можна скарыстацца наступным практыкаваньнем: вы кладзецеся на спіну на падлогу, сабе на жывот кладзеце малога таксама жыватом дагары і пачынаеце пераварочвацца з боку на бок. Добрым стымулятарам разьвіцьця зьяўляецца прыклад аднагодкаў, таму карысна будзе яму паказаць як гэта робяць іншыя дзеці. Заадно і самі паглядзіце – можа спатрэбіцца для правільнага выкананьня вашых штодзённых заняткаў. Дарэчы, з вашага ліста вынікае, што палова навыку ўжо засвоена (сам пераварочваецца на бок), таму, мне падаецца, што дарога да поўнага авалодваньня ня будзе доўгай.

 

  Всего: 1379
Новых за последние 24 часа: +0
Показаны: 1-20
Страницы: 1 2 3 4 5 » ... 69
 

  Задать вопрос  

  Вы не можете задавать вопросы, так как не прошли авторизацию.

Если Вы зарегистрированный пользователь, пожалуйста авторизируйтесь.
Если Вы еще не зарегистрировались, это можно сделать здесь.
 


  Поиск по вопросам-ответам  

  Воспользуйтесь поиском, чтобы найти нужный вопрос-ответ.


   
 


Реклама


Интернет-магазин подарков Podarki.by - проект Kinder.BY!
Реклама

Если у Вас возникли какие-либо вопросы по работе сайта, напишите письмо WebMaster'у.

 
  Главная  Хотим ребенка  Мы беременны  Наш малыш  Справочное бюро  Гороскоп  Погода  Форум  Объявления  Фотоальбом  Консультант  
  Почему я не могу пройти авторизацию?   Как разместить рекламу?   Другие вопросы наверх страницы  
 
 
© 2003-2018 Дмитрий Коротаев. All rights reserved. Все права защищены. Зарегистрированная торговая марка Kinder.BY®. В соответствии с Законом об авторском праве и смежных правах, любое воспроизведение, распространение и копирование опубликованных на Kinder.BY® материалов допускается только с письменного разрешения WebMaster'а и обязательным наличием активной ссылки на Портал Kinder.BY®. В случае выявления нарушений, Правообладатель имеет право защиты имущественных прав в соответствии с Законодательством.
 

Каталог TUT.BY Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru Победитель конкурса